Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Згадка: Незабыўная Зоська Верас

Сяргей ЧЫГРЫН

Здаецца, было ўсё як учора, а ўжо прайшло амаль дваццаць гадоў з той першай незабыўнай сустрэчы з выдатнай беларускай паэткай, грамадскай дзяячкай, выдаўцом і проста шчырым чалавекам Зоськай Верас (Людвікай Антонаўнай Войцік) і не менш вядомым і знакамітым Лявонам Луцкевічам.

24 верасня 1987 года група слонімскіх настаўнікаў вырашыла наведаць старажытную беларускую Вільню. Разам з настаўнікамі ўдалося паехаць і мне. Калі мы прыехалі ў Вільню, то на плошчы Гедыміна нас чакаў ужо Лявон Луцкевіч. Пасля была цікавая экскурсія па нашай старажытнай сталіцы. Лявон Антонавіч яе добра ведаў і ўмеў вельмі цікава распавядаць пра завулкі і вуліцы Вільні, пра тых беларусаў, якія тут жылі, вучыліся, выдавалі кнігі і часопісы, трымалі друкарні і музеі. У мяне быў фотаапарат, і я стараўся сфатаграфаваць Лявона Антонавіча з настаўнікамі. Праўда, ён казаў: „Сяргей, ты мяне так шмат не шчоўкай, больш фатаграфуй настаўнікаў, бо з за мяне табе ў Беларусі можа быць непрыемнасць”. Калі я вяртаўся дамоў, усё думаў, якая мне з за гэтага сціплага і цікавага чалавека можа быць непрыемнасць. Пасля, калі я прачытаў у часопісе „Политический собеседник” артыкул Бумажковай, я ўспомніў словы Лявона Антонавіча. Бумажкова там аблівала брудам і Лявона Луцкевіча, і іншых беларускіх дзеячаў ХХ стагоддзя. Але і тады, і цяпер мне няма каго баяцца, я жыву на зямлі сваіх дзядоў і прапрадзедаў, якія тут нарадзіліся, жылі і працавалі і якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF