Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Трэба рамантаваць дарогу

Аляксей МАРОЗ

Здзіўляе мяне вада на дарозе ў Вульцы. Відаць таксама моцна знішчаны асфальт, з пад якога выглядае брук. Толькі пазней даведваюся, што з’ехаўшы машынай пад правы бок дарогі ўдалося мне абмінуць глыбокую ямку, у якой некалькі прыезджых разбілі свае машыны (калі ў небяспечным месцы стаяла вада). Наведваю я сяло перад самаўрадавымі выбарамі і мае суразмоўцы просяць хадайнічаць у справе рамонту іх вуліцы. Людзі звяртаюць увагу на заняпад вёскі і міграцыю маладых сяльчан у недалёкі Бельск-Падляшскі і іншыя гарады. Аднак вакол невялікага сяла не заўважыў я аблагоў, а мае субяседнікі пацвердзілі, што палі гарадскіх дзетак абрабляюць яшчэ іх бацькі або малодшыя суседзі.

Закалот з дарогай

— Вы памажыце нам дарогу асфальтаваць. Ямкі глыбокія зрабіліся і цяжка праехаць праз сяло, — заяўляе Клаўдзія Жменька, якую спатыкаю на панадворку. — Пасля тэлеперадачы пра нашу вёску, якую падрыхтаваў наш зямляк з Кашалёў Юрка Каліна, паставілі ў нашым сяле новыя мураваныя стаўбы. Па правадах прымацаваных да іх перасылаецца ў нашы дамы электраэнергія.

— Некаторыя старыя драўляныя стаўбы пачыналі схіляцца да зямлі і таму прывязвалі іх да дамоў, — дабаўляе Ян Жменька, які амаль 30 гадоў з’яўляецца солтысам. Раней ён многа часу намагаўся памяняць стаўбы, каб не дайшло да трагедыі, але безвынікова.

Дарожныя праблемы ўскладніліся пасля будовы ў сяле водаправода.

— Самая глыбокая ямка паявілася на месцы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF