Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Стала ў цане зямля

(aм-з)

Многія жыхары Новага Корніна апошнім часам перасталі інвеставаць у свае гаспадаркі, а заашчаджанымі сродкамі ўспамагаюць сваіх дзяцей, якія жывуць у Гайнаўцы і іншых гарадах. Вясковым пенсіянерам цяжка самастойна гаспадарыць. Частку іх зямлі абрабляюць дзеці, што жывуць у горадзе, а гадоўля кароў у многіх выпадках спынена або абмежавана да мінімуму. Бацькі гадуюць яшчэ па некалькі свіней, авечак ці курэй, каб можна было надзяліць мясам і яйкамі сыноў ці дочак. Аднак некалькі гаспадароў не здаецца і яны пастаянна павялічваюць плошчу сваіх палёў, прымяняючы на іх новыя метады гаспадарання і новую сельгастэхніку. Ёсць таксама сяляне, якія павялічваюць свае статкі кароў, а адзін гаспадар паставіў на вялікую свінагадоўлю, хаця гэты занятак не дае гарантыі на стабільныя прыбыткі. Апошнім часам, калі імпарт свінога мяса і вырабаў з яго спынілі Расія і Украіна, цэны на свініну панізіліся. Цяжка таксама прадаць больш свінога мяса мясцовым пенсіянерам, бо тыя прывыклі ўжо купляць мясныя вырабы ў вясковым магазіне.

Жыхары Новага Корніна найчасцей сустракаюцца на пункце скупкі малака і ў магазіне. Ззаду, за мураванымі будынкамі, знаходзіцца вясковая святліца, спалучаная з гаражом добраахвотнай пажарнай каманды. Усе тры будынкі ўзніклі пры народнай уладзе і ўжо крыху прынішчэлі. Малако ў конаўках, прычэпленых да веласіпедаў, і на трактарах прывозяць малодшыя сяляне, якія яшчэ гадуюць кароў і таму іх дыскусія часта сыходзіць на сельскагаспадарчыя тэмы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF