Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Што з гэтым тузом?

Раіна СТЭФАНЧУК

Ужо поўным ходам пайшоў новы год і па новым, і па старым стылі. Чаго сёлета чакаць могуць у гэтым 2007 г. падляшскія беларусы ад найважнейшых беластоцкіх і ваяводскіх устаноў культуры? Ці гэтыя падрыхтавалі нейкія спецыяльныя прапановы з паметкай „беларускі”?

У час апошняй сустрэчы ў падляшскага ваяводы свежаспечаны па рэкамендацыі Грамадзянскай платформы прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі выказаў наступную дэкларацыю пры прадстаўніках меншасных арганізацый з рэгіёна і яго сталіцы:

— Горад Беласток ганарыцца гэтым, што на яго тэрыторыі пражываюць так нацыянальныя, як і этнічныя меншасці. Гэтая выдатнасць стане адным з імпульсаў яго развіцця.

Тут пры нагодзе прэзідэнт горада прыгадаў, што меншасныя арганізацыі маюць магчымасць ставаць двойчы ў год да конкурсу прапаноў на падрыхтоўку культурных мерапрыемстваў. У апошні час, калі тэрмін мінуў 5 студзеня, ад такога тыпу няўрадавых і несамаўрадавых устаноў падаліся ледзь дзевяць прапаноў.

— На жаль. Я заахвочваю падаваць свае прапановы ў чэрвеньскім выпуску, — пераконваў прэзідэнт у прысутнасці віцэ-прэзідэнта Аляксандра Сасны, які не скрывае сваёй меншаснай прыналежнасці.

Вядучымі культурнымі гарадскімі ўстановамі, значыць, статутна падлеглымі беластоцкім уладам з’яўляюцца Беластоцкі асяродак культуры, Галерэя „Арсенал” і Беластоцкі лялечны тэатр.

— Мы не раздзяляем культуру на польскую, беларускую, па нацыянальных прыкметах, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF