Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Творчы каскад

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Адной з галоўных фраз першай біблейскай кнігі — Кнігі Быцця — з’яўляецца фіксацыя, што чалавек з праху паўстаў і ў прах абернецца. Гэта дзве крайнасці, дзве дужкі, між якімі нешта дзеецца, жыве чалавек. Зоркі народны назіральнік заўважыў, што спярша той чалавек трымаецца на чатырох канечнасцях, пасля іх колькасць меншае да дзвюх, і наканец зноў большае да трох, а нават да пачатковых чатырох. Менш зоркі назіральнік можа канстатаваць, што той чалавек спачатку спіць доўга і такая ж самая з’ява адбываецца і ў фінальную сівую-сівую старасць. А ў тым часе тая санлівасць дасягае перыгея ў тую пару, калі чалавек займаецца такой жа дзейнасцю, што і марцовы кот. А ўжо зусім разяваваты назіральнік пабачыць, што і пазней, у сіметрычны момант біяграфіі, чалавеку таксама не спіцца. Ці гэта супадае з народнай пагаворкай „волас сівее, а розум дурэе” — не буду судзіць. Адно толькі намякну, што і каля мяне віляе тая бяссонніца.

І вось сабе бяссонічаю і сузіраю ў ноч. Перада мною акно, а ў ім, быццам фортка, сілуэт тэлевізара. І тая быццам фортка з’яўляецца заадно і быццам дзіркай ад ключа, праз якую можна заглянуць у чужыя інтэр’еры. Вось і цяпер у нашай Польшчы людзі і заглядаюць у дзірку ад ключа, што ў дзверах да кватэр — для прыкладу — Любічаў і Маставякаў. І гэтае падглядванне ўжо настолькі ўцягнула падгледачоў, што многія з іх пра згаданыя публічныя сем’і ведаюць больш чым пра ўласныя; дарэчы — тыя заэкранныя сем’і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF