Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Канец „Дружбы”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошнія два тыдні зацікаўленасць да тэлеканалаў, якія вяшчаюць на тэрыторыю Беларусі з Мінска, узрасла, напэўна, у некалькі разоў. Нават самыя зацятыя непрыхільнікі прапагандысцкага тэлебачання, якія цягам апошніх гадоў дзеля захавання здароўя і імунітэту не ўключалі адпаведныя каналы, зараз не адыходзяць ад выпускаў навін і аглядных праграм. А прычынай таму нафтава-газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй, які многія нават называюць сапраўднай паліўнай вайной. Жарсці вакол гэтых спрэчак не на жарты захапілі ледзь не палову еўрапейскіх урадаў. Ці, прынамсі, усіх тых дзяржаў, якія ў той ці іншай ступені залежаць ад паставак пампаванай праз Беларусь расійскай нафты. Нафтавы „кранік”, які перакрыла ў першыя дні новага года Беларусь, выклікаў у Еўропе сапраўдны спалох. Урады розных краін ліхаманкава пачалі шукаць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель мяняе свае планы і неўзабаве імчыць у Маскву на перамовы.

Звесткі з нафтава-газавых франтоў прыходзілі апошнія дні штогадзіну. Часам заявы і інфармацыі былі досыць супярэчлівыя. Так што нават цяжка было зразумець, у які бок „круцяць вентыль”, цячэ ці не ў канкрэтную хвіліну што-небудзь праз тую трубу нафтавода „Дружба” з усходу на захад. Наўрад ці зараз хто-небудзь скажа пра нейкую супольную палітычную гульню Крамля і мінскага Чырвонага дома. Гэта было б ужо занадта. Навідавоку канфлікт інтарэсаў паміж рознымі ўладнымі кланамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF