Ніва № 3 (2645), 21 студзеня 2007 г.

Прыярытэтныя абмежаванні

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі не бачыць пакуль што магчымасці прафінансаваць такія мерапрыемствы як Фестываль беларускай культуры, фолькавыя сустрэчы „Музычныя дыялогі над Бугам” у Мельніку ці пятнаццатае выданне Фестывалю Беласток — Гродна. Усе яны лічыліся з вядучымі праектамі, рэалізаванымі Беларускім грамадска-культурным таварыствам, якому МУСіА за парушэнне закону аб публічных фінансах летась адняло датацыі на тры гады. Цяпер за іх арганізацыю хадайнічала Таварыства беларускай культуры.

Між іншым такую інфармацыю маглі пачуць прадстаўнікі арганізацый нацыянальных і этнічных меншасцей Падляшскага ваяводства ў час чарговай ужо сустрэчы інспіраванай ваяводам Янам Дабжынскім. Найважнейшыя дэкларацыі і заявы, датычныя функцыянавання меншасных арганізацый, сёлета прагучалі з вуснаў Дануты Главацкай-Мазур — намесніка дырэктара Дэпартамента рэлігійных веравызнанняў і нацыянальных ды этнічных меншасцей МУСіА.

Мела гэта быць галоўным чынам дыскусія, прысвечаная супрацоўніцтву самаўрадаў з арганізацыямі нацыянальных меншасцей. Здамінаваў яе аднак Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ і віцэ-старшыня заснаванага восенню мінулага года Таварыства беларускай культуры. Падало яно заявы на датацыі на імпрэзы, якія дагэтуль арганізавала БГКТ. Як паінфармавала дырэктар Главацка-Мазур, віцэ-міністр у яе ведамстве адказны за меншасную праблематыку, Яраслаў Зялінскі, уступна адобрыў назначэнне датацыі ТБК на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF