Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

Слёзы радасці

Грыша МАРОЗ

Перадаю я нізкі паклон і выказваю вялікі дзякуй айцу Рыгору Сасне і матушцы Антаніне Троц-Сасне за кніжку „Святыя месцы і цудоўныя іконы”. Чытаў я яе ўголас, хвілінамі мы радаваліся і нават плакалі ўсёй сям’ёй. Толькі гэта былі слёзы радасці. А нам іх цяпер так мала бывае. Больш маем жыццёвых турбот, чым уцех. Дарагія ойча і матушка, Вы працуеце як пчолкі, збіраеце веды аб нашай праваслаўнай веры, а потым складаеце кніжку, каб перадаць яе другім. Вялікая гэта праца і добрая, адданая справа. Многія вернікі даведваюцца, дзе ў нашай краіне знаходзяцца і знаходзіліся даўней святыя месцы і цудоўныя іконы.

А цяпер калі запытаць маладых, то некаторыя — апрача Грабаркі ці Старога Корніна — больш і не ведаюць. А аб Старым Корніне ведаюць толькі тое, што сюды 7 жніўня штогод збіраецца шмат народу. Гэта свята Анны. А больш аб гэтым храме нічога не скажуць. Бо адкуль ім ведаць? А вось дзякучы Вам, даследчыкам праваслаўнай веры на нашых землях, можам многа цікавага аб ёй даведацца і перадаць другім. Дзякуючы Вам, памяць аб помніках праваслаўнай веры між намі не загіне. Як кажуць: „Што напісана пяром, не вырубіш тапаром”. Дзякуючы кніжцы, многія даведаюцца, дзе ў нашых мясцінах знаходзіліся і знаходзяцца святыя месцы і цудоўныя іконы. Людзі даўней і цяпер прыходзяць да іх памаліцца, каб атрымаць дапамогу Усявышняга.

Цяпер многія наракаюць, што цудаў няма, што святыя іконы не дапамагаюць. Над гэтым трэба глыбей нам задумацца. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF