Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

Шчаслівыя дэсператы

Ілона КАРПЮК

— Беларуская свядомасць не мела і не будзе мець уплыву на тое ці мы тут астанемся. Беларусам можна адчуваць сябе ўсюды, не ўсюды, аднак, можаш знайсці добрую працу, — сцвярджае Рафал, але і ён, і шмат яго сяброў засталося на Падляшшы, каб вучыцца, жыць, не правяраюць сілы сваёй самасвядомасці на адлегласці. Праўда, частка дапускае магчымасць выезду пасля заканчэння вучобы, але перад усім тады, калі ўмовы не дазволяць нармальна жыць і працаваць.

— Буду шукаць працы ва ўстановах культуры ў Гайнаўцы, Бельску, Белавежы ці Беластоку, калі не ўдасца знайсці працу ў сваёй прафесіі, прымяню план „Б”, выеду ў Прагу, там беспрацоўе складае 3%, на ўсякі выпадак ужо вывучаю чэшскую мову, — дадае Рафал.

Лукаш таксама падкрэслівае:

— Калі скончыцца праца ў Беластоку, паеду за хлебам нават за мяжу, але Беласток, насуперак агульнаму адчуванню, дае магчымасці зарабляць добрыя грошы, нават лепшыя чым у Варшаве.

Але пакуль што ніхто з іх не спяшаецца мяняць месца пражывання, штось прымушала іх астацца на Падляшшы.

— Прыналежу да свайго грамадства, ведаю яго патрабаванні, прывычкі, добра сябе тут адчуваю, — кажа Андрэй, — не мог бы я жыць недзе на поўдні краіны, бракавала б таго, чаго цяпер не бачу, не адмяжоўваючыся ад штодзённасці.

— Тут ёсць мая Малая айчына, мая сям’я, сябры, пакуль што яшчэ школа, але пабачым, што пасля заканчэння адукацыі ахвяруе Падляшша. Калі нічога сэнсоўнага, тады буду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF