Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

У Крыўцы калядавалі і святкавалі па-свойму

Аляксей МАРОЗ

У рэпертуары „Крыўчанак” многа калядак, якія спяваліся ў мінулым у Крыўцы і Гарадзіску. Зараз у беларускім калектыве спяваюць па тры асобы са згаданых вёсак, а рэпертуар падбіраецца, перш за ўсё, з мясцовай скарбніцы. Адметнасць і незвычайнасць калядак і фальклорнага рэпертуару ў Крыўцы і яго наваколлі заўважылі Дарафей Фіёнік, кіраўнік Музея малой айчыны ў Студзіводах і члены музейнага калектыву „Жэмэрва”, якія сталі запісваць даўнія песні і наладзілі супрацоўніцтва з „Крыўчанкамі”. З 25 па 28 снежня 2006 года ў Епархіяльным цэнтры праваслаўнай культуры ў Крыўцы студзіводскі музей арганізаваў музычны майстар-клас для абодвух саставаў калектыву „Жэмэрва”, у ходзе якога бяльшчане ізноў мелі нагоду сустрэцца з „Крыўчанкамі”. У перыяд посту моладзь з дапамогай вопытных вясковых жанчын вучылася спяваць калядкі і адначасна мела нагоду пазнаёміцца з філасофіяй даўняга вясковага жыцця, якая дапамагала сялянам пераадолець жахі войнаў, бежанства, усялякіх палітычных закалотаў і на працягу многіх стагоддзяў захаваць нацыянальную і канфесійную адметнасць, якую зараз некаторыя маладыя людзі не цэняць або нават ад яе адракаюцца. У час супольнай вечарыны, якая завяршыла заняткі, белгімназісты з Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, якія састаўляюць малодшы склад „Жэмэрвы”, спявалі мясцовыя калядкі з дапамогай сваіх апекуноў і слухалі калядны рэпертуар у выкананні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF