Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

Прыхаваны скарб мінуўшчыны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Расказваў мне калісь Генадзь Шэмет, што калі ехаў з Беластока ў Бельск, ягоны бацька заўважыў, што мінаюць вёску Наскі. Аднак па згаданай дарозе такой вёскі няма, яна толькі ў літарах, у кірыліцы. Калі б на дарожных знаках былі назвы двухмоўныя, з прымяненнем двух алфавітаў, тады б не было сумненняў, кірыліца з лацінкай згодна інфармавалі б, што па трасе вёска Гацькі.

Але не пра нядаўна прыняты сеймавы закон аб нацыянальных меншасцях гэтая згадка, толькі дзеля зачэпкі за гэтую, здавалася б, звычайную вёску. А вёска Гацькі ў сапраўднасці незвычайная. У яе вельмі багатая гісторыя, мо нават найбагацейшая на ўсю Беласточчыну. І пісаная яна не пяром, але самой прыродай. Хаця той алфавіт прыроды чалавек вывучае няспынна, аднак і па ім ва ўстановах археалагічнай памяці Маці-Зямелькі ўдалося знайсці гацькоўскую папку, якой запісы датуюцца толькі наймалодшым перыядам галацэну наймалодшай чацвярцічнай эпохі зноў наймалодшай кайназойскай эры...

Каля 120 тысяч гадоў таму назад канчалася ў нас эпоха абледзянення. Ледавік заняў абарону на паўднёвых подступах да сённяшняга цячэння Нарвы, баронячыся перад наступам ацяплення. На перадавой ледавіка сталі ўзнікаць брэшы, праталіны. І хаця абаронца засеў у своеасаблівым акопе, пакідаючы там пасля сябе ўпадзіну, на месцы праталін сталі фармавацца камы, быццам плацдармы для вызвалення ад сібернага акупанта.

Ад цяперашняй шашы не відаць галоўнага поля тэрмічнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF