Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

Час праўду сказаць...

Уладзімір СІДАРУК

Выбары на Гайнаўшчыне праходзілі наогул спакойна і без парушэнняў закону, апрача інцыдэнту ў Чаромсе. У час падліку галасоў выявілася 111 нештампаваных бюлетэняў. Справу разглядаў суд. Праўда, прызнаў парушэнне правілаў, але ў агульным выніку не паўплывала гэта на вылучэнне пераможцы на пасаду войта ў першым туры.

У другім туры змагаліся два кандыдаты (у першым было чатыры): Міхал Врублеўскі, які да таго часу заставаўся на пасадзе і настаўнік мясцовай Гімназіі Ежы Шыкула. Спадар Врублеўскі перамог канкурэнта невялікім лікам галасоў, але зважыўшы тое, што на нештампаваных картках 100 галасоў было за Шыкулам (якія былі адкінуты камісіяй), прыйшлося яму задумацца над тым як прыцягнуць выбаршчыкаў, каб не страціць мяккае крэсла. Чаромхаўская грамадскасць падзялілася на два лагеры. Хто спадзяваўся перамен, далучаўся да Шыкулы. За былым войтам сцяной стаў „жалезны” электарат — пенсіянеры.

Я мімаволі ўключыўся ў замкнуты лагер прыхільнікаў перамен. Я не прадчуваў, што гэтым рашэннем з’яднаю сабе патэнцыяльных ворагаў у асобе спадара Врублеўскага, працаўнікоў гміны ды аднавяскоўцаў. Да першай сутычкі дайшло на вясковым сходзе ў Кузаве 18 лістапада, мэтай якога, разумеецца, была выбарчая кампанія войта перад другім турам. Калі я ўзяў голас у дыскусіі і запытаў, колькі праектаў рэалізавала гміна і якімі еўрасаюзнымі сродкамі пакарысталася на інвестыцыі (тут спаслаўся я на дасягненні Нарвы, Нараўкі і суседніх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF