Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

Самагонка і частушкі

Ева СЦЕПАНЮК

У Н. прыперліся мы з С. за самагонкай пад Гагатуху, або як кажуць пра 13 студзеня ў народзе: na Sylwestra po raz drugi. Там танна і даступна. За дзве паўтаралітровыя бутэлькі, такія з пад напою „Hoop”, самагоншчык „Бунька” патрабуе толькі пяцьдзесят злотых. У канкурэнцыі — значыць у „Бонда”, таксама пяцьдзесят, gratis драўляны зубр для турыстаў і бярозавы венік для тутэйшых у падарку. Нават заплату прымаюць у натуры, у канкрэтнасці — жыта і бульбу, якія зноў пераробяць на самагонку. Можна адрабіць ім у полі, найчасцей пры выгрузцы гною з хлява ўвесну.

Паколькі ля хаты самагоншчыка „Бунькі” стаяла паліцэйская машына, мы крыху злякаліся і адразу падаліся ў бар „Амазонка”.

— Kopa lat! — не крыкнуў, а віснуў на прывітанне Грышка, вядомы ў наваколлі таксама пад мянушкай „Цэбрык-калода”. Калода пацалаваў мяне ў руку і папрасіў С., каб той зрабіў нам памятны здымак яго камуркай.

— Wiesz, bardzo cię lubię, Ewulka! — cказаў па-польску.

Цэбрык ніколі не адазваўся да мяне па-свойму, нават калі я яго далікатна папракала, прасіла, каб не рабіў з сябе дурня. Але, дарэмна. Калода зацяўся і з жанчынамі гаворыць толькі па-польску. Я была сведкам як да францужанкі гаварыў на нейкім мазурска-гуральскім слэнгу. Не перашкаджала яму інфармацыя, што францужанка ні ў зуб не кеміць па-польску!

— Але чаму ля „Бунькі” стаіць паліцыя? — спыталіся мы.

Пахла няўдачай. І як на злосць, канкурэнцыя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF