Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

2006 год — за намі

Васіль САКОЎСКІ

І зноў годзік за намі. Якім жа быў ён для нас? Як каму. Адным добры, другім — не зусім, а трэцім і зусім „хрэновы”, відаць, як і заўсёды. У многіх аспектах аднак быў ён нетыповым годам.

Нетыповым быў ён напэўна ў кліматычных адносінах. Вясной, напрыклад, надзвычай доўга трымалася халоднае надвор’е. Толькі пад канец яе пацяплела і трымалася такая пагода ўжо стабільна. І гэта прычынілася да багатага ўраджаю садавіны. Бо хаця і пазней абудзілася яна з зімовага сну і пазней зацвіла, але ўжо потым не было так шкодных ёй вясенніх прымаразкаў.

Лета наадварот, было надзвычай гарачае і сухое. Халодная вясна і летняя засуха некарысна адбіліся на многіх палявых культурах — і яны далі горшы ўраджай.

Восень была спрыяльная, прыгожая і доўгая. Яна па сутнасці пратрымалася аж да Новага года. Была яна таксама вельмі багатая грыбамі...

А цяпер гляньма на людны людскі свет. Якім жа ён быў у 2006 годзе?

Гарачым, крывавым, узрыўным. У многіх рэгіёнах і краінах свету гарэла, кіпела, канфліктавалася. І такіх гарачых месц, на жаль, не меншала, а прыбывала.Проста як бы людзі самі шукалі сабе дзіркі, бяды, бо ім надаела ўжо жыць спакойна, дружна, па-Божаму.

У Палесціне, напрыклад, не толькі надалей б’юцца арабы з жыдамі, але пачалі біцца арабы між сабой. Гінуць, калечацца, кроў праліваюць там людзі. І, здаецца, надалей рабіць гэта будуць. Вайну, беспарадкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF