Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

А і В сядзелі на трубе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Напярэдадні новага года расійскія і беларускія тэлеканалы зазвычай дэманструюць культавы савецкі кінафільм „Іронія лёсу альбо З лёгкай парай!” з Андрэем Мягковым і Барбарай Брыльскай у галоўных ролях. Паказвалі яго неаднаразова і на гэты раз. Толькі тэлегледачоў, напэўна, больш займаў іншы „фільм” — пра расійска-беларускія эканамічныя-камічныя дачыненні. На авансцэне знаходзіліся кіраўнікі расійскага „Газпрама” і першыя асобы ўрада Беларусі. А навагодняе віншаванне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адрасаванае „саацечаственнікам”, больш нагадвала зводку з палёў вайсковых бітваў.

Чарговая дамова пра пастаўкі газу ў Беларусь была падпісаная за пяць хвілін да Новага года па маскоўскім часе. З 1 студзеня 2007 года расійскі газ для Беларусі каштуе ўжо не 47 звыклых долараў, а ўсе 100 так ненавісных у краіне рынкавага сацыялізму грашовых адзінак. Пагадненне падпісана на нявыгадных Беларусі ўмовах, бо разлічвацца давядзецца акцыямі Белтрансгазу, які мае стратэгічнае значэнне для бяспекі нашай краіны. І што такое аддаць пяцьдзесят адсоткаў акцый не трэба тлумачыць нават гуманітарыям. Праўда, з боку расійскіх палітыкаў і аналітыкаў ёсць меркаванне, што беларуская ўлада зноў падмане „вялікага брата”, але, здаецца, маскоўцы настроены на гэты раз надзвычай актыўна і бязлітасна.

Павышэнне коштаў больш чым у два разы ўжо сёлета сур’ёзна адаб’ецца на стане беларускай эканомікі. Газавыя ін’екцыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF