Ніва № 2 (2644), 14 студзеня 2007 г.

2006 год у Гацьках

Ян МОРДАНЬ

Гацькі — невялікая мясцовасць непадалёк Бельска, якую складаюць тыповая беларуская вёска ды адзін жылы корпус, што астаўся ад дзяржаўнай аграрнай гаспадаркі, якая тут была ў часы так званага сацыялізму. Агулам у Гацьках цяпер пражывае шэсцьдзесят сем’яў, калі ўлічваць дзесяць адзінокіх асоб. Усіх жыхароў тут сто восемдзесят. Можна сказаць, што ў сярэднім жыхары Гацькоў з’яўляюцца маладымі. Дзяцей i моладзі больш чым бабулек i дзядуляў. На працягу 2006 года трое жыхароў адышло ў вечнасць, прытым памёр найстарэйшы жыхар, якому мала бракавала да стогадовага ўзросту. Цяпер ніхто не хоча прызнавацца да звання найстарэйшага ў вёсцы. Мінулы год быў асаблівы з за чатырох вяселляў, што не здаралася за апошнія пяць гадоў. На жаль, тры маладыя пары, згуляўшы вяселле ў бацькоў, пасяліліся жыць у горадзе. Адны маладажоны засталіся ў вёсцы i такім чынам апошнім часам у Гацьках маем наймалодшага, адзінага народжанага ў гэтым годзе, вяскоўца, якога назвалі Матэвушам. Асаблівасць вёскі яшчэ i ў тым, што няма пустуючых хатаў, хаця некаторыя ўласнікі жывуць у іншых мясцовасцях, але часта наведваюць свае сялібы.

Мінулы год быў даволі добры для жыхароў Гацькоў. Бадай ніхто не збяднеў, хаця ніхто занадта i не разбагацеў. Найбольш грошай атрымалі гаспадары, у якіх мнагавата гектараў, a гэта дзякуючы еўрасаюзным даплатам. І таму мінулы год для Гацькоў, у пэўным сэнсе, запішацца ў гісторыі. Справа ў тым, што здадзены тут у карыстанне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF