Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Пры саветах і немцах

Уладзімір СІДАРУК

Пра мінулае расказвае 81-гадовая Анна Янушык, жыхарка Рэпчычаў, што ў Кляшчэлеўскай гміне.

З прыходам саветаў у 1939 годзе ва ўрочышчы „Верасок” рускія збудавалі ваенны гарадок. Я тады была дзяўчом і жыла пры бацьках у Кузаве. Салдаты жылі ў зямлянках. Афіцэры кватараваліся ў гаспадароў. У нашага бацькі, Баўтрамея Рэпкі, жыў старшы лейтэнант Маёраў, а ў Марыі Саласцюк — падпалкоўнік Аўсяннікаў, камандзір. Кантора падпалкоўніка Аўсяннікава змяшчалася ў першай зямлянцы, а ў другой была тайная канцылярыя. Шмат скрыняў было ў ёй. Вартаўнікі кругласутачна трымалі там варту. Я працавала прыбіральшчыцай. Калі я прыбірала канцылярыю, вартаўнік на крок мяне не адступаў: куды я, туды і ён ішоў, ніякай паперкі не дазваляў вынесці. У ваенны гарадок можна было хадзіць і кінафільмы глядзець. Пачаткова ўступ быў свабодны, але пасля цывільным забаранілі прыходзіць. Паколькі я лічылася іхнім работнікам, дык мне не забаранялі.

У сорак першым годзе, як пачалася вайна, рускія кінуліся наўцёкі, хто куды. Скрыні з канцылярыі пагрузілі на аўтамабіль і павезлі ў Чаромху, затым чыгуначным транспартам адправілі ў напрамку Ваўкавыска. Афіцэры падаліся ў сваю часць, а жонкі засталіся. У нашага кватаранта была швейная машына. Калі ён уцякаў, дык прыхапіў яе з сабою, толькі стол ад машыны застаўся. Старшы лейтэнант Маёраў адно крыкнуў нашаму бацьку на хаду: „А скажите полковнику Овсянникову пусть стол с собой прихватит”. А камандзір (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF