Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Парады для ўсіх выязджаючых

Анна ДЭМЯНЮК

Зусім нядаўна ў мае рукі папала кніжка Леаніда Пранчака пад загалоўкам „Беларуская Амерыка”. Я пачала перагортваць старонкі і не заўважыла, калі мінула некалькі гадзін. Змест гэтай кнігі асабліва накіраваны на чытача, які цікавіцца тэмай беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі. Я адразу звярнула ўвагу на вялікую працу, якую трэба было ўкласці аўтару ў стварэнне, так абшырнай у сваіх размерах, кнігі. „Беларуская Амерыка” — гэта збор многіх інтэрв’ю з беларускімі дзеячамі, пісьменнікамі, паэтамі, артыстамі, якія ў неспрыяльныя часы апынуліся па за межамі сваёй Айчыны. Аўтар, правёўшы нейкі час у ЗША, пазнаёміўся і асабіста размаўляў з многімі беларусамі, а калі яму не ўдалося з нейкай, цікавай для яго асобай паразмаўляць, ён вырашаў перапісвацца з ёю. Часта іхняя перапіска працягвалася многія гады. З перапіскі і размоваў з людзьмі, Леанід Пранчак адкрыў для сябе новую краіну — Замежную Беларусь. Краіну без візаў і межаў, краіну любові і смутку, над якой лунае беларускі дух, які дзесяцігоддзямі вынішчаўся на бацькаўшчыне. Яго збераглі, захавалі, яму маліліся беларускія эмігранты. Загалоўкі раздзелаў у кнізе з’яўляюцца вельмі характэрнымі, напрыклад, „Незалежнасць — найбольшая падзяка за нашу працу” (Кастусь Калоша), „На эміграцыі мы робім тое, што не маглі рабіць на бацькаўшчыне” (Вітаўт Кіпель), „Я верыў у Бога і Беларусь” (Святаслаў Коўш). Гэтыя загалоўкі з’яўляюцца цікавымі самі па сабе; словы суразмоўцаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF