Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Сяргей Пліс з Шастакова

Аляксей МАРОЗ

У Шастакове (зараз Чыжоўская гміна) ціск на калектывізацыю ў пачатку пяцідзесятых гадоў быў вялікі. Дзесяць гаспадароў, якія трымаліся яшчэ аднаасобнага гаспадарання, дайшлі да вываду, што ў адзіночку не справяцца з велізарнымі падаткамі і націскам з боку тагачасных улад. Рашыліся яны аб’яднацца ў змаганні за сваю зямлю. Дэлегацыя з двух чалавек паехала са скаргай на мясцовыя ўлады ажно ў Міністэрства сельскай гаспадаркі ў Варшаву.

Паводле ўказанняў з Варшавы нанова была перамерана зямля шастакоўскіх індывідуальных гаспадароў і знізіліся падаткі. Хаця самае лепшае поле надалей засталося ва ўладанні калгаснікаў, для некаторых гаспадароў былі дабаўлены надзелы зямлі, на якія было паменшанае іх поле ў час заснавання калгаса. Гэта дазволіла аднаасобнікам вытрымаць найгоршы перыяд, калі прапаганда і намаганні ўлад ішлі ў напрамку паўсюднай калектывізацыі. Пасля выезду ў Варшаву, Сяргея Пліса многа разоў выклікалі ў бяспеку на допыты. Некалькі разоў яго штрафавалі, але не змаглі зламаць. Пасля палітычнай адлігі, калгас у Шастакове быў ліквідаваны, а ягоныя палі былі размеркаваны сярод гаспадароў. Паказалі яны, што намнога лепш адчуваюць сябе на ўласным полі, у выніку чаго павялічыўся ўраджай і разгарнулася жывёлагадоўля.

Баяліся немцаў

Сяргей Пліс (1912 года нараджэння), які стаў галоўным героем шастакоўскага пратэсту, памятае паслядоўнасці бежанства.

— У бежанства падаліся амаль усе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF