Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Гагатуха ў Плёсках

Ніна БРУЧКО

Прачнулася я пазнавата. На дварэ завея, гурбы снегу. Шыбы памаляваў мароз. Я прыліпла носам да шыбіны, узіраюся. Бацька ідзе ў палоўнік, у руцэ трымае лапату, адгартаў быў снег — рабіў сцежкі да хлява, клуні і на вуліцу. На вуліцы снег таксама трэба было адкінуць, іначай шыткі ўстрагнуць у змятах, як тыдзень таму.

На дварэ мароз, снег, а ў хаце цёпленька, ды з кухні ляцяць прыемныя пахі — ага, маці пячэ кішкі, сёння ж гагатуха. Не можа быць гагатухі без печаных кішак! Каўбасу будзем есці заўтра, у Новы год, а сёння вечарам — смачныя кішачкі напханыя цёртай картопляй ды яшчэ з грачанай мукою. Якое смакоцце! Калісьці, як расказвала мама, у такі вечар прыходзіла моладзь пад вокны і крычала: „Гу-гу-гу — дайце таго, што на рагу!”, значыць, каўбаску ці кішку, і давалі.

— Ніна, уставай, дакуль ты будзеш спаць, сняданак трэба есці, — крыкнула маці, адчыняючы дзверы ад кухні. Хутка нацягваю кабат і іду на кухню. Кішкі пахнуць у печы, старэйшая сястра замясіла ўжо цеста, няхай падыходзіць — дастануць кішкі, усадзяць у печ палюшкі з макам і яблыкамі. У хату ўваходзіць бацька, кажа: „Ну, зрабіў ужо сцежкі, а то да суседзяў не было як зайсці”. Здымае шапку-аблавушку, кажух, вялікія цёплыя рукавіцы ды сядае за стол. Другая сястра кідае кручок ды пражу (рабіла шалік) і злазіць з печы. Усе сядаем за сталом, толькі бабуля аддзельна, пры печцы, у яе ўжо няма зубоў, есць памаленьку, не хоча з намі.

На стале ўжо стаіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF