Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Аўтамара

Віктар САЗОНАЎ

Лявон Місюкевіч праз усё жыццё выношваў толькі адну мару. Ён хацеў мець свой аўтамабіль. Можа быць нават без тармазоў, без руля і сядзення. Абы ехаў. Нават, проста, абы быў. Так хацеў машыну, аж млеў. А дзе ж у тыя часы „развітага савецкага сацыялізму”, жывучы ў перадавым калгасе, можна было дастаць легкавік, калі нават гумовыя боты былі дэфіцытам і прадаваліся толькі па талонах, з папярэдніх спісаў, пры ўмове наяўнасці пакупніка ў жывой чарзе і толькі адна пара ў рукі, прытым не часцей чым раз на тры гады, без права замены на іншыя. І нават, выканаўшы ўсе гэтыя ўмовы, боты, як і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, створаныя рукамі рабочых і сялян самай багатай краіны свету, можна было набыць толькі па вялікім блаце.

Для таго, каб без чаргі, гэтак у гадоў дваццаць пяць — трыццаць сем набыць легкавік, вялікага блату ўжо не хапала. Патрэбна было сяброўства ў КПСС, чыстая і прыгожая біяграфія, бацькі партызаны, радня — як мінімум спачуваючыя партызанам і граматы ды іншыя ўзнагароды з месца працы. У дадатак да гэтага трэба было мець некалькі дзесяткаў гадоў працоўнага стажу і заставацца прытым маладым перспектыўным спецыялістам гадоў дваццаці трох.

З усяго неабходнага для набытку сваёй машыны ў Лявона былі толькі грошы. Усе іншыя патрэбныя катэгорыі не вытрымлівалі аніякай крытыкі. КПСС Місюкевічы ніколі не любілі, і, каб Лявон туды ўляпаўся, як у тое, што смярдзіць, то ўся радня яго зраклася б. Біяграфія таксама абы-што. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF