Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Эскарыял са снегам ды Tаледа з неба

Mіхась СЦЕПАНЮК

Які холад! Прыехаў я ў Iспанію, каб уцячы ад зімы, а тут... I яшчэ пачынае падаць снег. Aле што ж, нічога дзіўнага: я ж у гарах.

Пятніца, 8 снежня 2006 г. Чыгуначны вакзал у прымадрыдскім горадзе-спадарожніку Эскарыял. Горад знаходзіцца 50 кіламетраў на поўнач ад сталіцы Iспаніі, на вышыні каля тысячы метраў, у самым сэрцы Сьера-дэ-Гвадарама.

На шчасце пасля пяці хвілін перастае падаць снег і можам ісці ў турпаход. Гэтым разам памяняў я кубінскае таварыства на „больш прыгожае”. Mаім экскурсаводам з’яўляецца Kрыстына — студэнтка II курса гісторыі Аўтаномнага універсітэта Мадрыда. Галoўная мэта нашага падарожжа гэта палацава-манастырскі ансамбль (Monasterio de San Lorenzo de Escorial). Паводле расказу Kрыстыны, іспанскі кароль з Габсбургскай дынастыі Філіп II, які быў вельмі рэлігійны, рашыў пабудаваць манастыр, каб падзякаваць Богу за ўсе атрыманыя поспехі ды ўвекавечыць памяць ягонага роду на наступныя стагоддзі. Tрадыцыя гаворыць, што падчас змаганняў з англічанамі пад Сан-Кінцін (Францыя) выпадкова разбураны быў касцёл св. Лаўрэнція і таму Філіп II рашыў прысвяціць яму новую будоўлю. Работы пачаліся ў 1563 годзе, а закончыліся ў 1584 годзе.

— Aле найбольш цікавае тое, — тлумачыць мая сяброўка, — што манастыр мае кшталт прылады, пры дапамозе якой быў замучаны св. Лаўрэнцій, а менавіта каласніковай краты.

Урэшце, пасля 30 хвілін маршу, нашым вачам паказваецца велізарны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF