Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Маладое кіно

Ілона КАРПЮК

Квіткі ў кіно не належаць да таннейшых прыемнасцей. Тым, якія хочуць пабываць на кінааглядах, культработнікі Беластоцкага асяродка культуры стараюцца пару разоў у год выйсці насупраць і запрэзентаваць цікавае андэрграўнднае кіно з розных месцаў Польшчы і свету.

Кіно — гэта з’ява, гэта нейкае ўяўленне, як можна бачыць, слухаць, як можна адчуваць, гэта візуалізацыя людскіх імгненняў, пра якія часта ўголас не кажуць. Баяцца? Не, ведаюць, што жыццё і кіно гэта розныя рэчы, але на колькі гэта магчымае, трэба прыбліжваць адно аднаму. Часам удаецца патрапіць на людзей, якім займае час думанне пра развіццё культурнага жыцця, але самыя важныя тыя, якія нешта робяць. Для прыкладу, займаюцца інфармацыяй пра маладое кіно ў Польшчы. А ёсць чым займацца...

Культурнае падполле заўсёды прэзентуе своеасаблівы падыход да жыцця, не ўцякае ад суб’ектыўнага погляду на другога чалавека і спраў, якімі займаецца. Каб захаваць гэтую адметнасць, звычайна трэба пашыраць кола зацікаўленых гэтымі тэмамі, а ў сённяшнім свеце гэта не так складана, таму што візуальнае мастацтва вельмі папулярнае і лёгкае ва ўспрыманні. Пару гадоў таму сяброўскі калектыў вырашыў пачаць прапагандысцкую акцыю па пашырэнні ведаў пра плыні ў фільмавай дзейнасці, але, перш за ўсё, каб паказаць маладым людзям чым можна займацца, як правесці свабодны час, як гаварыць пра свае справы, у канцы — як можна глядзець на жыццё і мастацтва. Таму менавіта ў 2004 годзе паўстала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF