Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Чатырох мушкецёраў

Басаўка

Быць карысным, салідарным, стаць басаўцам і не забываць пра старэйшых сяброў — такога зместу прысягу давалі сёлета першакурснікі беларускай філалогіі на атрасінах у Супраслі. Ага, яшчэ павышаць узровень атрасінаў і прынамсі раз у год наведаць дачу Алега Латышонка. Можа не да канца так гучалі словы прысягі, але, вядома, самы важны сэнс ды мэта, а неабавязкова дарога да яе... Шлях да атрасінаў, аднак, вельмі прыемны, не наракалі і тыя, што на сваіх машынах ехалі, але і тыя, што з аўтобуса ці з падсадкі ішлі пару кіламетраў, нібыта ў студэнцкую Мекку. Нічога дзіўнага, спадар Латышонак не толькі выкладчык, але і гарачы прыхільнік студэнцкіх ініцыятыў.

Дзякуючы рашучасці некалькіх студэнтаў-басаўцаў, пасля адтэрмінаваных атрасінаў, першапачаткова планаваных у лістападзе, адбыліся яны ў снежні. Шчасліва, бо хто ведае ці не адбыліся яны апошні раз. Нібыта атрэслі палову курсу, але не кожны пэўна ведае, што налічвае ён восем асоб! Прыехалі, здаецца, тыя найбольш свядомыя і перакананыя ў сваіх выбарах, дзве асобы з Гайнаўкі, хлопец з Орлі, але і Алесь, які прымушаны быў пераехаць у Польшчу для атрымання вышэйшай адукацыі і рашыў паступіць на беларускую філалогію. Каб гэтыя добраахвотнікі свабодна сябе адчувалі, арганізатары прыехалі на месца атрасінаў дзень раней, напалілі ў печках, падрыхтавалі пачастунак і, вядома, спаборніцтвы! Старэйшае студэнцтва праверыла ўзровень падрыхтоўкі маладых да новага жыццёвага перыяду на розныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF