Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Найпрыгажэйшая — душа

Размова з Зояй ЛУЦЭВІЧ, мастачкай з Мінска.

Ніва”: — Сёння лёгка быць мастаком у Беларусі?

Зоя Луцэвіч: — Мне не хочацца нават думаць аб сітуацыі ў Беларусі ў гэтым аспекце. Наогул у свеце мастакам сёння жывецца цяжка. У сувязі з эканамічнымі зменамі ў свеце людзі перасталі выдаваць грошы на мастацтва. Таму мастакі штораз часцей пачалі шукаць сабе дадатковых крыніц заробкаў, бяруцца за педагагічныя працы ці ў галіне інфарматыкі або дызайну, а не толькі займаюцца графікай ці жывапісам і г.д. Такая ж сітуацыя і ў Беларусі. Пры старым, камуністычным рэжыме мастакам надзяляліся акрэсленыя сродкі. Былі вельмі танныя майстэрні. Цяпер у сапраўднасці невядома, які маем рэжым. Мы не з’яўляемся ў поўным значэнні капіталістычнай краінай, ды адносіны пануюць тут вельмі капіталістычныя; даражэе жыццё, бяднеюць людзі. Мы, мастакі, аднак, не трацім духу. Мы адданыя мастацтву раз і назаўсёды. Ёсць мастакі, якім патрэбная свабода, але і такія, якім яна не ёсць неабходнай. Так ужо яно ёсць. На жаль, наша краіна поўнасцю закрытая. Я пакутую ад гэтага. Некаторыя гавораць, што гэта віна Лукашэнкі. А мне здаецца, што гэта Еўропа нас здрадзіла, спусціла ва ўнітаз. Еўропа, калі хоча, каб штосьці змянілася ў Беларусі, мусіць паказаць як жыць, што змяніць. Калі б чалавека зачыніць у скрыні, да таго з кімсьці іншым, то той другі будзе думаць, што так мусіць быць, што тая скрыня з’яўляецца яго айчынай. У Беларусі для мастака найгоршыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF