Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Як пяцёх братоў Хомкаў забілі

Міра ЛУКША

Ідзем з Аняй Любэцкай па дарозе ў Студзянкі. Гэта, ехаўшы на Васількаў, надалёка за Беластокам, управа. Вёска, дзе жыве яе бабуля Ліда з роду Хомкаў з мужам сваім Юзафам, праваслаўныя. Што тут праваслаўныя жывуць, пазнаць можна па крыжы, што стаіць побач каталіцкага на скрыжаванні перад вёскай. На крыжы напісана: „Госпадзе, сахрані нас ад усякага зла: землятрусу, патопу, агню, мяча, між намі нянавісці і спасі Сваёю благадаццю”.

Бабуля Ліда ў „Ніву” са сваёй крыўдай прыйшла ўжо гадоў сорак таму. Усенька расказаць хацела, паказаць дакументы, здымкі. Бо такое гора спаткала яе як не адну тутэйшую жанчыну, сястру, дачку. Ды рэдактар сказаў: „Час яшчэ не той. Хочаш жыць? То пакінь пакуль”. А калі той час сказаць праўду?

Здымкі цяпер пераглядаем: дзеці Лідзіны: Генё — 1948 года нараджэння, Леаніла — 1946. Усе раз’ехаліся, пайшлі ў розныя веры.

— А ці хто тут жыве, — пытаецца другая ўнучка Ліды, Ева Саковіч, — з тых, хто забіваў тваіх, бабцю, братоў?

Не, ні аднаго няма ў жывых. А ад чаго ўсё тое пайшло? Ад таго, што мы — праваслаўныя. — Бабуля паказвае кнігу, дзе на старонцы сотай пазначаны імёны яе пяцёх братоў, якіх пералавілі ў розных мясцовасцях Беласточчыны і забілі чатырох 17-га мая 1945 года — Костуся (1924 года нараджэння), Янку (1913), Пятра (1911), Вінцука (1909) ды 3 жніўня Аляксандра (1908), пасля росшукаў — аж у Дамброўках. Тут Ліда пры па-польску напісаных імёнах і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF