Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Цёплых сноў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прысніўся мне нядаўна сон. У суб’ектыўным плане гэтая з’ява наведвае мяне рэдка і да таго ж даўгавечнасцю яна нагадвае метэоры ці нават мезоны. Але пакуль мігценне ад апошняга, у момант пісання гэтых радкоў, яшчэ не патухла, аглянуся я на хвіліну за ім.

А было ў сне так: выбіраўся я з нейкай знаёмай мне хаты ў нейкую дарогу. Да ад’езду аўтобуса з недалёкага ад хаты прыпынку аставаліся дзве-тры мінуты. У той час на сонным плане з’явіліся мае знаёмыя, якія ў рэальнасці час ад часу заходзяць да мяне на чаёк. І ў сне таксама здарыўся чай, а дакладней яго нарыхтоўка. І зараз спешка на аўтобус з прыгадваннем, ці чаго не забыў. Мае госці (гаспадары?) падбадзёрылі мяне і я ўжо чакаю рэйсавага аўтобуса. І чакаю я яго ўжо ў зусім новым месцы, якое мне падалося быць у Малінніках, за паваротам у напрамку Кляшчэль. Неўзабаве пад’ехала маршрутка, сеў я і еду. Хачу ў Варшаву і шафёр запатрабаваў з мяне мнагавата грошай, бадай сто злотаў; калі я заглянуў у кішэню, у мяне было іх дакладна столькі. А пасля што рабіць з парожнімі кішэнямі, як будзе вярнуцца з тае Варшавы? — занепакоіўся я. Адмаўляюся тады ад далейшай такой язды і шафёр пагардліва высаджвае мяне ў глыбінцы Мазовіі, пад высокай горкай. Навокал вясковыя забудаванні і не відаць ніякага арыенціра (горка ўжо прапала), які б мне дазволіў выбраць ход далейшых падзей. Не відаць нідзе нават касцельнай вежы, па якой бы можна было ўстанавіць прыблізныя каардынаты. Іду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF