Ніва № 1 (2643), 7 студзеня 2007 г.

Без ажыятажу

Віктар САЗОНАЎ

У старадаўнім Гродне, як і па ўсёй Беларусі кампанія па „выбарах у мясцовыя саветы” выйшла на свой фінішны адрэзак. Ідзе апошні этап перадвыбарчай гонкі — агітацыя, хоць знешне гэта аніяк не праяўляецца. Горад, у адрозненні ад аналагічных выбараў у якой-небудзь іншай еўрапейскай краіне, не заклеены вялізнымі партрэтамі прэтэндэнтаў на пасаду дэпутата гарадскога або абласнога савета. Не кідаюцца ў вочы ні каляровыя шыльды з кароткімі лозунгамі, ні інфармацыйныя ўлёткі з праграмамі будучых „народных абраннікаў”. Калі нешта і нагадвае выбаршчыку пра неабходнасць выканаць свой грамадзянскі абавязак, то толькі сціплыя інфармацыйныя плакаты ў чырвона-зялёных колерах, на якіх паведамляецца пра тое, што 14 студзеня 2007 года выбары ўсё ж будуць праведзены.

Брак перадвыбарчага ажыятажу невыпадковы. На большасці акругаў Гродзеншчыны балатуецца толькі адзін кандыдат. Так што гэты працэс выбарамі можна назваць даволі ўмоўна, бо выбіраць, па сутнасці, няма з каго. Выбаршчыку застаецца прыйсці на выбарчы ўчастак і кінуць у скрынку для галасавання бюлетэнь толькі з адным прозвішчам. Такі стан рэчаў задавальняе ўладу, якая перад выбарамі ўвяла ў выбарчы кодэкс змены. Паводле тых зменаў выбары, нават каб кандыдатаў было шмат, усё адно мусілі б прайсці за адзін тур. Выйграе той, хто набярэ больш галасоў, нават калі не набярэ іх і палову ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Другога туру, як гэта было раней, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF