Ніва № 52 (2641), 24 снежня 2006 г.

Гэта чалавек стварае чалавека

Размова з Маргарытай ДМІТРУК, мастачкай.

Ніва”: — Што спрычынілася і спрычыняецца да таго, што Вы займаецеся мастацтвам?

Маргарыта Дмітрук: — Гэта складанае пытанне. Я на пачатку ліцэя мела ідэю на жыццё: я хацела стаць музыкам. Дзесьці ў другім класе выдумала сябе, што буду кампазітарам, асобай незалежнай, ствараючай музыку. Адносна рана я зарыентавалася, што ў гэтым напрамку ў мяне няма таленту. Я занялася жывапісам і тады стала рыхтавацца да ўступных экзаменаў у Акадэмію мастацтваў. Рыхтаваў мяне Лёнік Тарасэвіч. І, як цяпер аказваецца, тое, што тады нарадзілася, тая ідэя на жыццё ўва мне засталася.

Лявон Тарасэвіч. Кім ён з’яўляецца для Вас?

(смех) Лёнік... Лёнік быў і ёсць для мяне аўтарытэтам. Гэтая асоба, якая заўжды задзіўляе, усё развіваецца, паслядоўна ідзе сваёй дарогай. Дзякую Госпаду, што я сустрэла на сваёй дарозе такую асобу, такую індывідуальнасць, якая мае такую сілу, энергію. Я ўсё ў пошуках аўтарытэтаў, але Лёнік быў і застаўся тым чалавекам, з якога трэба браць узор.

А якія аўтарытэты Вы адкрылі ў апошні час?

— Я і адчувала, што такое пытанне прагучыць!

Вы і самі напрасіліся.

— Ну, вось. А хай вас! Я пад вялікім уражаннем святой памяці Марка Роткі, Маркуса Ротковіца, як гэты латыш, эмігрант у Амерыку, раней называўся. Гэта мастак з пачатку ХХ стагоддзя. Геніяльна складваў колеры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF