Ніва № 52 (2641), 24 снежня 2006 г.

Багатае Новае Корніна

Аляксей МАРОЗ

Выйгралі тыя жыхары Новага Корніна, якія ў 1915 годзе не паехалі ў бежанства. Маглі яны спакойна гаспадарыць і наглядаць за пакінутымі забудовамі суседзяў. Немцы, якіх яны апасаліся, паводзілі сябе даволі спакойна і разважна. Пасля вяртання бежанцаў, жыццё ў вялікім і шматлюдным сяле станавілася штораз больш складаным.

— Наша сям’я не падалася ў бежанства і ў пушчы перачакала наступленне нямецкай арміі. Калі фронт перайшоў, вярнуліся мы дамоў, — кажа Рыгор Гацута. — Пазней нашы бацькі ўспаміналі, што бачылі як палякі забіралі зброю немцам і выганялі іх ад нас.

Шукалі лепшага жыцця

Пасля вяртання бежанцаў трэба было падпарадкоўвацца польскім уладам, што здзіўляла вясковых людзей выхаваных пры расійскіх чыноўніках. Жыхары Новага Корніна перад І сусветнай вайной здабывалі адукацыю ў Новым Беразове і наогул умелі пісаць і чытаць на рускай мове. Вярнуўшыся дамоў мусілі знаёміцца з невядомай ім польскай літаратурнай мовай. Цяжка было гаспадарыць на вузкіх палосках поля і жыць па некалькі сем’яў на адным панадворку і таму 5 малодшых сем’яў эмігравала ў пошуках лепшага жыцця ў Злучаныя Штаты Амерыкі.

— У тых, што выехалі за акіян, было мала зямлі або не было яе ўвогуле. Прадавалі яны сваю маёмасць, куплялі білеты і плылі з надзеяй на лепшае жыццё. Далі ім у Амерыцы многа зямлі, але трэба было яе прыстасаваць да сельскагаспадарчай прадукцыі. Мужчыны секлі лес і выцягвалі карэнне, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF