Ніва № 52 (2641), 24 снежня 2006 г.

З новым подыхам

Аляксей МАРОЗ

Новаабраны войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвясюк (ад Бельскай кааліцыі), які з 7 снежня 2006 г. працуе на новай пасадзе, ставіць на развіццё інфраструктуры і захаванне беларускай культуры. Хоча зрабіць гмінную ўстанову больш адкрытай на мясцовае грамадства.

Са станоўчай кампаніяй

Пётр Сэльвясюк у другім туры выбараў змагаўся за пасаду войта са Славамірам Сахарэвічам і перамог з падтрымкай выбаршчыкаў большай на амаль 10% за канкурэнта.

— Мая перадвыбарчая кампанія мела станоўчы характар і я не крытыкаваў іншых кандыдатаў на войта. Гаварыў пра патрэбу змены спосабу кіравання гмінай і звяртаў увагу на шанцы развіцця рэгіёна, якія ўзнікаюць перад намі, — кажа войт Сэльвясюк.

Кандыдат на войта ад Бельскай кааліцыі сустрэўся з жыхарамі Арлянскай гміны ва ўсіх большых вёсках.

— Спатканні з выбаршчыкамі ладзіў я вечарамі або па нядзелях. Знаёміў я людзей са сваёй праграмай і звяртаў увагу на патрабаванні жыхароў. Па вёсках людзі найчасцей хацелі мадэрнізаваць дарогі ў наваколлі іх сёл і звярталі ўвагу на патрэбу рамонтаў святліц. Жыхары Орлі патрабавалі будаваць каналізацыю і таксама хочуць, каб мадэрнізаваць дарогі, — гаворыць Пётр Сэльвясюк. Разам з ім на спатканні прыходзілі кандыдаты на гмінных і павятовых радных. Разам з кандыдатам на войта з’ездзіў гміну Міраслаў Бало (у апошняй кадэнцыі быў павятовым радным таксама ад Бельскай кааліцыі), які атрымаў пад 800 галасоў ад выбаршчыкаў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF