Ніва № 52 (2641), 24 снежня 2006 г.

На нёманскай спадчыне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вёска Ялова распаложана на востраве, што засеў паміж двух рэчышчаў колішняй вялікай ракі, якая несла воды з тэрыторыі амаль усёй заходняй часткі сённяшняй Беларусі. У час апошняга, паазерскага зледзянення, ледавік спыніўся на паралелі паблізу цяперашняга Гродна і воды ад яго, не могучы прабіцца на поўнач (так як цяпер воды Нёмана), кіраваліся на захад, прамываючы шырокае рэчышча для сённяшняй Бобры. Сама рэчка асталася на тым месцы, на якім пакінуў яе адступаючы ледавік, значыць на поўначы паўночнага адгалінавання шырокай на той час ракі. Калі Нёман паплыў сваёй дарогай, пакінутыя ім рэчышчы пачалі зарастаць і сёння на нізкім месцы, дзе дзесяткі тысяч гадоў таму струміліся воды, расце альшына і бяроза.

Два кіламетры на поўнач ад Ялова, на правым беразе Бобры, ляжыць горад Ліпск, а восем кіламетраў на поўдзень ад вёскі ляжыць — Дуброва. Ялова ўвесь час астаецца пад уплывам гэтых двух мясцовасцей; цяпер яно ў Ліпскай гміне. І, здаецца, лёс вёскі на працягу яе існавання быў бліжэй звязаны менавіта з Ліпскам. Лічыцца, што вёска Ліпск была заснавана ў 1530 годзе, а пяцьдзесят гадоў пазней кароль Стэфан Баторый надаў гэтай мясцовасці магдэбургскае права. У 1550 годзе была заснавана вёска Дуброва, а ў 1564 — Ялова.

Гарадское права Ліпск атрымаў у ходзе Паўночнай вайны. Кароль Баторый вызначыў яму важную ролю ў змацоўванні вялікай дзяржавы. Праз Ліпск мела праходзіць важная дарога з Кароны ў Вялікае княства, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF