Ніва № 52 (2641), 24 снежня 2006 г.

Шасцігодка за намі

Васіль САКОЎСКІ

Ужо прайшло шэсць год як перакрочылі мы магічную дату двухтысячнага года і сталі жыць у трэцім тысячагоддзі. Што ж можам сказаць пра іх, пра гэтыя гады? І які прагноз на будучыню?

Трэба сказаць, што быў гэта моцна інтэнсіўны час. Наступалі вельмі хуткія і частыя змены ў грамадскім жыцці і мацней капрызнічала прырода. І, здаецца, спакойнымі, манатоннымі яны ўжо ніколі не будуць. Проста на вачах крушыўся, змяняўся стары, патрыярхальны ўклад жыцця. Адна за другой наступалі змены ў гарадках, сёлах і на палетках нашых. І, канешне ж, патрабавалася многа намаганняў, каб паспець за імі.

Не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў глыбокай правінцыі штораз мацней пачаў адчувацца і нарастаць подых сусветнасці. Бо не толькі нас пачалі часцей наведваць замежнікі, але і нашы людзі штораз часцей пачалі абіваць загранічныя парогі. Даслоўна ва ўсіх куточках зямнога шара можна сустрэць цяпер земляка. Розніца толькі ў тым, што іншыя народы едуць да нас у турыстычных мэтах, а нашы — у пошуках свайго месца і хлеба. Едуць на захад, едуць на ўсход, едуць на поўнач і на поўдзень. Усё гэта разам узятае нібыта і прагрэс, але і дадатковы стрэс. Тут патрабуецца і добрае здароўе, і ўстойлівы характар, і выдатная прафесійная падрыхтоўка, не гаворачы ўжо пра добрае валоданне замежнымі мовамі. І нават пры ўсім гэтым можна або зрабіць так званую кар’еру, або і зусім абарвацца, загубіцца ў „житейском море” ці нават спатыкнуцца на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF