Ніва № 52 (2641), 24 снежня 2006 г.

Пасланне

Віктар САЗОНАЎ

Беніта Ферэра-Вальднер, еўрасаюзная камісар па знешніх адносінах і палітыцы добрасуседства, абвясціла дакумент, які выкладае тыя перавагі, якія Еўрасаюз мог бы даць Беларусі, калі б Беларусь стала на шлях дэмакратызацыі і павагі правоў чалавека і вяршэнства закона”. Прыкладна так пачаліся ўсе нядаўнія паведамленні наконт палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. Пад рубрыкамі „Еўрасаюз — Беларусь” тлумачылася, што нарэшце еўрапейскія палітыкі і эксперты выпрацавалі новае пасланне народу Беларусі. А зараз, маўляў, слова толькі за беларусамі.

Што такое пасланне? Жыхарам Беларусі здавалася, што яны гэта ведалі заўсёды. І самі, яшчэ ў тыя часы, калі ўваходзілі ў склад СССР, спрабавалі нешта такое прыдумваць, разам з усім так званым савецкім народам. Прыкладам, пасланне ў космас. Нават у сярэдніх школках абмяркоўвалі, якое пасланне паслаць неіснуючым марсіянам ці жыхарам іншых нязведаных галактык. І ў кожнай школцы самай вялікай па тэрыторыі краіны на планеце Зямля, дзіцячымі рукамі, пад дыктоўку „усёведаючых” настаўнікаў, пісаліся залатыя словы пра мір...

А яшчэ пісаліся пасланні міжнароднаму рабочаму класу, лідэрам замежных камуністычных партый і тым народам, якія па цемнаце сваёй, або з за невыноснага голаду, нібыта выбіралі сацыялістычны шлях развіцця. Хоць што такое сацыялізм разумелі яшчэ менш, чым тыя савецкія школьнікі і іх настаўнікі.

Пасля скону савецкай тыраніі і на першых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF