Ніва № 52 (2641), 24 снежня 2006 г.

На „белавежскіх” гонях

Міра ЛУКША

На чарговым, завяршаючым 2006 год, творча-справаздачным семінары сабраліся члены Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Праўда, „кучка” па ліку не такая „магутная”, ды можа і пахваліцца зробленым, і не збіраецца скласці рук нават у такі цяжкі для культуры час. І што ні дзіўна, нават у вечных наракайлаў ды меланхолікаў на тварах паявіліся шырокія ўсмешкі. Можа і таму, што сярод „старой” групы паявілася наймалодшае пакаленне пераемнікаў? А, пэўна і таму, што апрача новага нумара літаратурна-крытычнага штогодніка „Тэрмапілы” (якая значная назва!), адзінага выдання, на якое БЛА „Белавежа” атрымала падтрымку ад Міністэрства (паліцыі і адміністрацыі) на сталах філалагічнай бібліятэкі Універсітэта ў Беластоку (дзе найчасцей праводзяцца літаратурныя сустрэчы „белавежцаў”) паявіліся новыя кнігі, якія выйшлі ў Бібліятэцы „Белавежы”, дзякуючы намаганням саміх аўтараў і іх мецэнатаў, якіх яны цудам здабылі. І, як ні дзіўна, часта не беларускія эканамічныя магнаты ім накапалі на новае беларускае выданне. Расказваў Віктар Швед (ён жа сёлета пераўзышоў, здаецца, самога сябе ў плённасці і працавітасці) пра свае перыпетыі са здабываннем фінансаў на выдаванне сваіх зборнікаў, калі якраз адзін з багацейшых у Польшчы „нашых” людзей, які дзякуючы таксама падтрымцы і аднаго з „белавежцаў” стаў такім відным гаспадарчым дзеячам у краіне і нават за мяжой, адмовіўся падтрымаць нават сімвалічнай залатоўкай беднага тутэйшага літаратара. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF