Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Недарэчнасці статыстыкі

Віктар САЗОНАЎ

У Гродзенскай вобласці, паводле папярэдніх даных перапісу 1999 года, налічвалася 1 166 958 чалавек. Скрупулёзныя аж да зубнога болю статысты гэтую на дзвычай сухую лічбу ўмудрыліся падзяліць яшчэ на дзве, якія таксама не выдзяляюцца сакавітасцю і паэтычнасцю: 545 032 — колькасць моцнай паловы жыхароў, і 621 926 — наканаваны Небам лёс той моцнай паловы. Але я з упэўненасцю, памножанай на квадрат, бяруся разбіць ушчэнт гэтае сцвярджэнне шэрых слугаў занудлівых лічбаў, якія ў свае, нібыта беспамылковыя разлікі вераць больш, чым католікі ў беспамылковасць рымскага папы.

Дарэчы, мае словы можа пацвердзіць Яўген Сініцкі. Тагачасны біч усіх студэнтаў-выпускнікоў, імя якога „размеркаванне”, накіраваў Яўгена, адразу пасля заканчэння універсітэта, у Ашмянскі раён у якасці маладога спецыяліста шырокага профілю. Што азначае той шырокі профіль ні Сініцкі, ні хто іншы не ведаў. Хіба таму Яўгенаў начальнік надзяліў таго правамі перапісчыка і паслаў занатоўваць імёны жыхароў маленечкай вёсачкі Вялікія Равы.

Сініцкі паставіўся да першага прызначэння з поўнай адказнасцю. У дзень перапісу ён апрануўся як франт, ва ўсё новенькае, і накіраваўся аўтастопам да месца прызначэння. Але толькі саскочыў з грузавіка, як адразу патрапіў абодвума новенькімі сандалямі ў неверагодна вялікі, нібыта адмыслова для яго падстаўлены, каровін блін, заляпаўшы аж да дзяжкі свае белыя порткі. Хлопец менш балюча ўспрыняў бы гэтую недарэчнасць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF