Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Прыходзілася гараваць

Аляксей МАРОЗ

Людзі са Збуча пачыналі карыстацца сельскагаспадарчай тэхнікай яшчэ пры царскай уладзе. Гаспадаранне на якасных землях дазваляла ім атрымаць прыбытак. Некаторыя гаспадары пасылалі сваіх дзетак на дадатковую адукацыю, якая давала магчымасць працаваць у горадзе. Самае вялікае гора спаткала жыхароў сяла ў пачатку ХХ стагоддзя. Большая частка збучан пад уздзеяннем тагачаснай прапаганды ў 1915 годзе ўцякла перад немцамі ў Расію. Некаторыя бежанцы не пражылі жахлівых умоў у час ваенных і рэвалюцыйных падзей і памерлі далёка ад роднай вёскі. Бежанцы пасля вяртання засталі зарослыя зеллем панадворкі і аблагі на палях. Многія наймаліся да работы. Пры санацыі цяжкай працай адбудоўвалі яны свае гаспадаркі. Неспрыяльным для сяла быў час савецкага і нямецкага ўладарання. Пасля вайны жыхарам Збуча прыйшлося адбудоўваць спаленую пры адыходзе немцаў частку вёскі. У пяцідзесятых гадах гаспадары не хацелі дабравольна аддаваць сваіх якасных палёў у калгас. Толькі з сямідзесятых гадоў паправілася жыццё ў вёсцы, але тады ўжо адыходзіла з жыцця бежанскае пакаленне.

Бежанства спыніла развіццё вёскі

Перад бежанствам прыбытак з гаспадарання ў Збучы быў штораз большы. Людзі пачалі адкладаць грошы і купляць сельскагаспадарчыя машыны, некаторыя пачалі пасылаць дзяцей на дадатковую вучобу. Добрую адукацыю здабыў Юліян Юшкевіч, які выехаў на пастаяннае жыхарства ў горад.

— Брат майго бацькі, Юліян Юшкевіч, пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF