Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Адно пытанне: чаму па-руску?

Першы раз пасля некалькіх гадоў у мінулы уік-энд на падмостках беластоцкага Тэатра імя Аляксандра Вянгеркі выступіў Драматычны тэатр з Гродна. Гэта пачатак узноўленага супрацоўніцтва абодвух драмтэатраў. Гродзенцы паказалі пастаноўку „Рок-концерт с Григорием Гориным”.

Гродзенскія артысты выступілі двойчы. На першай пастаноўцы ў першых радах заселі м.інш. шэфы Беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі і Валянціна Ласкевіч ды консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Вадзім Палякоў. Зала, аднак, бітком не была набітая. З зацікаўленнем глядзелі пастаноўку дзве гадзіны (без перапынку) вучні беларускага ліцэя ў Гайнаўцы. Большасць з іх пасля спектакля не хавала расчаравання:

— Шкада, што быў ён па-руску, а не па-беларуску.

Прэм’ера „Рок-канцэрта...” адбылася ў лютым 2001 г. Гэта незвычайная пастаноўка па сюжэтах папулярнага драматурга і сатырыка Рыгора Горына. Сцэнарый узнік на падставе апавядання „Здарэнне на фабрыцы-6”, п’есы „Феномены” і радыёп’есы „Рэінкарнацыя” (І прэмія ў конкурсе Радыё Галандыя „Калі зваліўся мур”). Пераплецена ўсё песнямі з роду — як гэта называюць крытыкі — „інтэлектуальнага рока”, м.інш., гуру гэтага віду расійскай музыкі, перш за ўсё з перыяду перастройкі, Барыса Грабеншчыкава. Музыка і ўвогуле гук выконвае тут некалькі функцый, па за каментатарскай, час ад часу становіцца адным з герояў-расказчыкаў. У спектаклі іграе сем чалавек. Сцэнічнае афармленне аскетычнае: некалькі рам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF