Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Успамін пра жыццё Максіма Бручко

Ніна БРУЧКО

Дарагі баценька, ужо шосты год, як мы не сустракаемся, не ўспамінаем мінулага, як бывала. Ты адышоў. Пішу і лічу гады: ну так, ужо ж сто трэці год ад твайго дня нараджэння. У вёсцы Войшкі. Бачыш, а ўсё жыццё пражыў у Плёсках. Там знайшоў сваю прыгажуню Ольгу, сваё шчаслівае месца на зямлі. І толькі аднаго года замала, каб можна было святкаваць ваша „дыяментавае вяселле”.

Дачакаў ты чатырох дочак, дзесяці ўнукаў і аж чатырнаццаці праўнукаў. Гаворыш, быў час шчаслівым? Так, баценька, быў. Помню, як ты казаў маці: „Чым жа мы, Олько, заслужылі ў Бога — і самі жывем доўга, жывуць усе ўнукі і праўнукі; унукі нашы вучаныя — прафесары, дактары, інжынеры... Як прыемна гасціць усіх на Спаса. Яны нас не забываюць...”

Прыйшоў ты ў Плёскі, як кажуць, „на голую крапіву” — не было гаспадара. Як добра, што вывучыў ты сталярку. Не паслухаў бацькі Пятра, не хацеў быць, як ён, краўцом, шыць кажухі. Уцёк да цясёлкі. Яшчэ ў Войшках людзі ведалі, што ў кожную суботу вяртаешся з работы. Ну, казалі, ужо Максім Мікалаеўскі (там цябе не называлі Бручком) ідзе дамоў. Спявае, аж рэха нясе. Вельмі ж любіў ты спяваць і меў добры голас, як баба Дарка, якая была з Ляшэўскіх. А яны ўсе спявалі, аж сцены дрыжалі і газнікі гаслі!

А цясёлка прыдалася ў войску. Расказваў ты мне: „Служыў я ў горадзе Брэсце, добра мне было, у сталярні, рабіў мэблю. А ў нядзелю хадзіў спяваць у касцельны хор. Выбралі былі нас 20 чалавек з ліку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF