Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Мая Трансмалдавія

Ева СЦЕПАНЮК

7

Прыднястроўе часта называюць чорнай дзіркай Еўропы: логавам кантрабанды, наркабізнесу, гандлю органамі і жывым таварам. Польскае пасольства ў Кішынёве не бярэ адказнасці за сваіх грамадзян-наведвальнікаў.

Сапраўды, ПНР кшталтам напамінае шпарку, якую можна перайсці ўшыр пяшком за тры-чатыры гадзіны. Так мяркуе Бора, які адзін на ўвесь аўтобус хвалюецца па страце часу.

Іншыя пасажыры смажацца на сонцы і, стуліўшы вушы, слухаюць лакальнае радыё дзе ідзе бясконцы канцэрт пажаданняў.

— О, ёлкі-палкі! — наракае Бора, здаравенны хлапец з лысым чэрапам. — За гэты час, мы б пяшком у Малдову зашагалі.

Бора вяртаецца з Адэсы, дзе працуе ў „адной фірме”.

Сам ён з Бандэраў, якія пасля вайны 1992 года апынуліся ў Прыднястороўі. І зараз, калі разам сядзім за адным столікам у бары на мяжы, ён распытвае нас пра замежных студэнтаў. Хто яны? Якая ў іх мэта? І чаму так доўга трымаюць іх на пагранзаставе?

У Прыднястороўі лепш не ставіць пытанняў. Нават, калі яны дзеля падтрымкі бяседы.

— То колькі яшчэ будзе кіламетраў да мяжы з Малдавіяй? — пытаю.

Праз нейкі час чуем адно трэскат ігральных аўтаматаў, якімі загружаны ўсе адэскія і прыднястроўскія бары. Асілак моршчыць лоб, на яго чэрапе зіхацяць буйныя кроплі поту. Ён глядзіць на нас з дакорам. Пасля без слова адыходзіць ад століка.

Паводле верагодных крыніц, ПНР самая мілітарная краіна ў свеце. Кожны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF