Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Жывуць мінулым сяла

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Скупава жывуць мінулым свайго сяла, пра якое ўспамінаюць у час размоў. Сённяшняя пусцеючая вёска пасумнела. Мае суразмоўцы паказваюць на пустыя дамы і кажуць, што цяпер жыхары сяла, сярод якіх найбольш пенсіянераў, больш заняты сваімі прыватнымі справамі і менш ахвотныя на супольныя сустрэчы і бяседы. Земляробы, якіх ужо ў вёсцы мала, апрацоўваюць яшчэ вялікую частку вясковых палёў. Астатняя зямля ляжыць аблагом і ў чаканні новых аматараў гаспадарання паволі пачынае самааблясяцца. Будова побач сяла велізарнага авіяцыйнага радара мела паскорыць інвестыцыі ў вёсцы і таму людзі не пратэставалі супраць яго размяшчэння. Калі аказалася, што вонкавых сродкаў не хапіла, каб дакончыць асфальтаванне дарогі ў Скупаве, жыхары пачалі выказваць незадавальненне рашэннямі чыноўнікаў, якія дазволілі пабудаваць радар побач вёскі, што можа мець шкоднае ўздзеянне на здароўе. Асцярожна глядзяць на гэтую справу таксама новыя пасяленцы з Гданьска ці Беластока, якія прыязджаюць у Скупава на часовае жыхарства ў купленыя імі хаткі.

Калі я заехаў у Скупава, у вёсцы было пуста. Холад і даволі моцны вецер не спрыялі выходзіць на лавачку. Толькі побач вясковага магазіна сустрэў я двух мужчын. Адзін з іх запрапанаваў пагаварыць аб вясковых справах з яго мамай. Нягледзячы на холад сядзела яна з мужам на лавачцы, прытуліўшыся да высокага плота.

— Жывём мы насупраць, але з гэтага боку зацішней. Плот нядаўна паставілі жыхары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF