Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Моц паперы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калісь-калісь марылася мне пазнаванне шырокага свету. Пазней той летуценны буй усё больш затрачваў свой радыус і ўжо нават у ГДР я не з’ездзіў. У тым часе захацелася мне і мовы шырокамаштабныя пазнаць, дзеля чаго купіў я быў некалькі самавучыцеляў, але і тут запал мой пайшоў на спад, асталіся толькі падручнікі...

На працягу апошняга года замежныя заходнія мовы самі закруціліся каля мяне, як тая гара каля Магамета. І то так, што нават у адзін момант пачуўся я чужым у сваёй кватэры. Давай я цягнуцца за духам часу: выцягнуў старыя самавучыцелі англійскай мовы і воляй-няволяй стаў з імі дужацца. А яны ў мяне з дзвюх крыніц: гэта рэпрынты англійскіх падручнікаў для замежнікаў ды савецкія „учебники”. Розніца паміж гэтымі кнігамі вельмі істотная: англійскія знаёмяць з мовай паўсядзённых радасцей і клопатаў рознамаёмаснага звычайнага чалавека. Савецкія ж падручнікі здамінаваны ідэалогіяй і геапалітыкай. Нібы вучань вывучае мову, але перш за ўсё атрымоўвае індактрынацыйную спажыву пра г.зв. змаганне савецкага народа за ўсеагульнае шчасце чалавецтва; вядома — супраць заўзятых ворагаў гэтага шчасця... Можна паставіць пытанне: а чаму ж я для вывучэння заходняй мовы абзавёўся савецкімі кнігамі? Зрабіў я гэта таму, што яны былі вельмі танныя; нізкая — дэмпінгавая — цана савецкіх кніжак, якія выпускаліся толькі пасля індактрынацыйнага дабра цэнзуры, заманьвала чытачоў у той жа індактрынацыйны капкан. Гэтакім чынам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF