Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Выбары без выбаршчыка

Віктар САЗОНАЎ

Добры вечар! Я з ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты, які мае намер балатавацца па вашай выбарчай акрузе на маючых адбыцца выбарах у мясцовыя саветы, — прыкладна так пачынае размову зборшчык подпісаў, пасля таго, як яму адчынілі дзверы ў кватэру незнаёмыя дагэтуль людзі.

На Беларусі праходзіць чарговая выбарчая кампанія. Чатырнаццатага студзеня людзі прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і ўкінуць у скрынкі для галасавання бюлетэні з пазначаным прозвішчам свайго абранніка. А пакуль што ідзе збор подпісаў, каб можна было патрапіць у той бюлетэнь.

Дзверы адчыняюць пераважна жанчыны. Часамі дзеці. Але калі зборшчык подпісаў просіць іх паклікаць каго-небудзь з дарослых, дзеці часцей за ўсё клічуць маці. Людзі на просьбу сябра ініцыятыўнай групы паставіць свой аўтограф у падпісным лісце рэагуюць па-рознаму. Калі гаспадары кватэры запрашаюць зайсці ў хату, то подпіс амаль што на паперы. Застаецца адказаць на некалькі простых пытанняў і гаспадары гатовыя падпісацца. Некаторыя нават нічога не пытаюцца. Праўда, як даходзіць да таго, што трэба перапісаць пашпартныя даныя, некаторыя трошкі пачынаюць сумнявацца ці не наклічуць яны на сябе сваім учынкам чаго нядобрага. Але ўжо неяк няёмка адмовіць зборшчыку пасля паабяцанага.

Менш за ўсё людзей цікавіць партыйнасць прэтэндэнта ў кандыдаты. Прынамсі рэдка хто з іх сам пачынае пытацца пра гэта. Больш за ўсё ім хочацца ведаць дзе працуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF