Ніва № 50 (2639), 10 снежня 2006 г.

Сабраць раскіданую гісторыю

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Якія былі пачаткі — з дзяцінства — Вашага зацікаўлення гісторыяй?

— Я рос у вёсцы. Мяне выхоўвала адна маці, якая з раніцы да вечара без выхадных дзён працавала паляводам у калгасе. А я хадзіў у вясковую школу, пасля школы адзін сядзеў дома, вучыў урокі, пісаў, думаў, а таксама, як і кожны вясковы хлапчук, дапамагаў маме па гаспадарцы. І мама мне не змагла даць тых ведаў, якія, напрыклад, давалі бацькі гарадскім дзецям. Але маці мяне навучыла шчырасці, дабру, цаніць сваё роднае і блізкае, паважаць людзей, родную мову і берагчы тое, што засталося нам у спадчыну ад дзядоў і прадзедаў. Мама мне дазваляла ўсё, бо ведала, што я нічога дрэннага ніколі не зраблю. Так яно і было. Са школы я зацікавіўся гісторыяй беларускага кіно. Мама, калі ездзіла ў Слонім, заўсёды мне купляла часопісы па кінамастацтве, пасля кнігі, паштоўкі — адным словам усё, што было звязана не толькі з беларускім, але савецкім і замежным кіно. Пасля я зацікавіўся тэатрам. Гэтае зацікаўленне прывяло мяне на тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні. Там былі выдатныя педагогі, найперш рэжысёры Леанід Багам’я і Валянцін Ермаловіч — родны брат гісторыка Міколы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF