Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Лебядзіная песня

Віктар САЗОНАЎ

Пасля таго як вясковыя дзеці закідалі ўсё возера наламаным хлебам і з крыкамі: „Вунь, глядзі, яны зноў выплылі!” перашкаджалі вудзіць рыбу, Генадзь Гур’ян яшчэ цярпеў белую пару лебедзяў, невядома адкуль прыляцеўшых на іх вадаём. Але калі дарослыя, асабліва тыя, разадзетыя ў белыя кашулі франты, якія даўно ўжо пакінулі вёску, абзавяліся ў горадзе кватэрамі, машынамі і сем’ямі, і прыязджалі да старых бацькоў выключна для таго, каб вярнуцца ў свет шкла і бетону з пяццю мяшкамі бульбы, свінымі кумпякамі і грашыма, атрыманымі за бычка, якога яны так і не ўбачылі пакуль той жыў, пачалі масава прывозіць сваіх гарадскіх жонак з доўгімі кіпцюрамі і наклеенымі вейкамі, каб з замілаваннем параўнаць іх светлае каханне з адносінамі экзатычных птушак, вопытны паляўнічы і рыбалоў зразумеў, што пакуль на возеры будуць плаваць гэтыя пародыі на гусей, пра рыбалку можна забыцца.

— Чаго вы лезеце да гэтага пачварства, — пачаў ён тлумачыць кожнаму, хто наведваўся на возера. — Гэта ж самае гадкае стварэнне на зямлі. І поскудзь якая, ой-ёй-ёй! Там, дзе жывуць лебедзі, не водзіцца аніякая птушка, бо гэтая погань яйкі іншых разбівае. Во ж дзе брыда.

— Але ж яны вельмі прыгожыя, — казалі людзі, не звяртаючы ўвагі на аргументы заядлага рыбака пра неэстэтычны выгляд доўгіх шыяў пражэрлівай азёрнай парачкі.

Дзеці таксама не збіраліся здаваць свае пазіцыі, і, спаборнічаючы адзін з другім у каго лебедзі больш возьмуць ежы з рук, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF