Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Ці амалодзіцца сяло?

Аляксей МАРОЗ

Рэпіскі наведаў я ў будны дзень. На вуліцы бачны былі мужчыны малодшага і сярэдняга ўзросту на трактарах з сельскагаспадарчымі машынамі. Здараецца, што гарадскія земляробы завіхаюцца на палетках па суботах, у вольны ад асноўнай працы час. Тады вяртаюцца яны ў бацькаўскія хаты і займаюцца самымі пільнымі гаспадарчымі працамі. Хаця малодшых сем’яў у вёсцы мала, то ў трох з іх нарадзілася пад дваццаць дзетак. Яны ў асноўным амаладзілі сяло.

У Рэпісках ёсць яшчэ каля 50 дамоў, але частка сярод іх пустуе, а ў іншых жывуць адзінокія ўдавіцы. Адзін дом ужо развальваецца, другі зарастае кустамі. Пустыя хаты стаяць таксама на двух хутарах. Старэйшыя гаспадары сталі перасяляцца з іх у сяло, бо цяжка было ім даехаць у вёску.

— Праз кожныя некалькі дамоў стаіць пустая хата. Старыя людзі вельмі хутка паміраюць. У дзевяностых гадах здарылася, што на працягу аднаго года было ў сяле ажно дванаццаць пакойнікаў, — кажа Марыя Федарук.

Малодшыя гаспадары, якія асталіся жыць дома, заняліся жывёлагадоўляй. Абмежавалі яны гадоўлю свіней, або ліквідавалі яе па прычыне нестабільнасці цэн на свініну. Гаспадары, якія павялічылі гадоўлю кароў, абрабляюць таксама палі суседзяў-пенсіянераў.

— Найбуйнейшы жывёлавод трымае каля 20 кароў. У іншых прыблізна па 10 кароў. Да гэтага трэба яшчэ дабавіць маладняк. Няма ў нас гаспадароў, у якіх было б вельмі многа поля, — расказвае Міхал Федарук.

Дзеці пенсіянераў выехалі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF