Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Брытанскі беларускі лёс

Успаміны Лёлі МІХАЛЮК, старшыні Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі.

Нарадзілася я ў сялянскай сям’і ў вёсцы Лонскае на Шаркоўшчыне. Паспела пахадзіць па паўтара года ў польскую і савецкую школы. Пад немцамі школы не было, бо хаця былі настаўнікі, то яны баяліся вучыць у нас, у партызанскай зоне.

Калі наступілі немцы, яны занялі толькі мястэчкі; мы немцаў нават не бачылі. У нашу вёску трапіла многа палонных савецкіх байцоў, бо быў нямецкі загад, каб кожны гаспадар узяў аднаго да сябе на ўтрыманне. Спачатку было ціха, але пасля саветы сталі арганізавацца і ноччу выходзіць. Вельмі пілі і стралялі да мясцовага насельніцтва, калі хто ім не спадабаўся.

Тады немцы загадалі здаць байцоў да сябе. На гэта тыя саветы падаліся ў лес, яны балаганілі і ўсе іх баяліся. Аднаго чалавека ў чатыры гадзіны раніцы без прычыны забілі. У адной сям’і бацька загінуў ад іх, а сын — ад немцаў.

І наша сям’я пацярпела ад тых патрызанаў, бо ў нас раней беларус з украінцам жылі, якім мы памагалі. І да нас прычапіліся, каб мы аддалі ружжо, якое быццам тыя двух у нас пакінулі. Ад гэтай пагрозы мы былі прымушаны ўцячы ў Шаркоўшчыну. Пасля і іншыя нашы аднавяскоўцы пераехалі ў Шаркоўшчыну, бо нашу вёску спалілі; невядома, хто гэта зрабіў: партызаны ці немцы.

Перад адступленнем немцаў нам загадалі пакінуць Шаркоўшчыну і наша сям’я паехала з транспартам; не было відаць ні пачатку, ні канца калоны ўцекачоў, бо людзі ўвесь свой дабытак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF