Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Чый музей?

Аляксей МАРОЗ

На агульны сход Аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, які праходзіў 25 лістапада ў музейным будынку, не прыехалі яго члены з Беластока і Варшавы. Хутчэй за ўсё ў выпадку многіх асоб спрычынілася да гэтага нявырашаная справа ўласнасці музейных будынкаў, аб якой многа гаварылася ў час пасяджэння. Зараз юрыдычным уласнікам аб’екта з’яўляецца Галоўнае праўленне БГКТ, але ўдзельнікі з’езда пераконвалі, што амаль усе дакументы, пацвярджаючыя правядзенне будовы музея, выстаўлены на „Грамадскі камітэт пабудовы музея, помніка беларускай культуры і рэвалюцыйнага руху”, які пасля пераўтварыўся ў вышэйзгаданае аб’яднанне. Судовая справа аб вяртанні аб’яднанню права ўласнасці музейных будынкаў, якая была ўзбуджана па ініцыятыве гайнаўскай арганізацыі, зараз спынена і зноў вядуцца перамовы з Галоўным праўленнем БГКТ у справе палюбоўнага вырашэння спрэчкі. У масмедыях паяўляліся таксама іншыя прапановы вырашэння справы ўласнасці музейных будынкаў і кіравання музейнай дзейнасцю. Свайго часу прафесар Аляксандр Баршчэўскі з Варшавы, якога вялікую дапамогу ў пабудове музея падкрэсліваў Канстанцін Майсеня, прапанаваў уключыць у нагляд за музейнай дзейнасцю прадстаўнікоў розных беларускіх арганізацый і асяроддзяў. Справа застаецца нявырашанай, але хутчэй за ўсё кіраваць музеем будзе арганізацыя, за якой будзе ўласнасць музейных будынкаў. Члены музейнага аб’яднання цвёрда вераць, што гэта яны стануць уласнікамі музея і таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF