Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

На беларускую зямлю

Паездка цёмнай ноччу на ўскраіну польскай краіны і еўрапейскай цывілізацыі. Дзякуй Богу гэта была ноч і ўсё размывалася ў цемры аранжавых вакзальных лямпаў. Вакзал у Кузніцы быў для нас своеасаблівым месцам пэўнай акліматызацыі, дзе магчыма сутыкнуцца з тыповым гродзенскім схамелым гандляром і месца, дзе магчыма яшчэ купіць польскае пастэрызаванае піва. Мяшаецца тут усё гэта, насычаецца адно ад аднаго смуродам.

23.45 — з’язджаем з Польшчы, а пасля некалькіх кіламетраў мы ўжо нібыта далёка, недзе ўжо каля 1.30 — пераскокнулі ў часе. Ужо мы дыхаем дзіўным ліпкім паветрам, гэта вакзал у Гродне. Прыйшлося нам тут начаваць. Вочы водзяць наўкруга, але бачаць толькі адно, толькі дрэннае. Ці гэта так? Чаму бачу толькі хлопчыкаў у цян-шаньскіх спартыўных касцюмах, дзяўчынкі без найменшай каплі густоўнай прыдумкі і толькі маскоўская гаворка наўкола. Гэта сапраўды напамінае тое, што бачна ў Белтэлебачанні, беларуская рэпрэзентацыя на еўрааглядзе песні, толькі пах і холад сталінскага вакзала ў Гродне адбіў ад гэтых думак. У гэты холад ноччу прыходзяць пагрэцца тут людзі, якім няважна хто і што, гэта бамжы, якія сапраўды даюць пачуццё спакою, толькі ад гэтых выкінутых па за круг чалавецтва пачуў я беларускую мову, ну і гэты міліцыянер, добры чалавек — у яго ёсць пэўна жонка і дзеці.

4.25 — едзем цягніком у Мінск, купэ а lá Бэст Вэстэрн Трэйн, шэсць гадзін на драўляных лаўках. Едзем сутыкнуцца чакана з кімсьці з немаскоўскім манерам. Ведаем, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF