Ніва № 49 (2638), 3 снежня 2006 г.

Царква будуецца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Праваслаўны прыход у сённяшняй Дуброве-Беластоцкай пачаў нараджацца ў пачатку 1980-х гадоў. І з таго часу датуецца будова дуброўскай царквы. Адным з вядучых прыхаджан, заангажаваных у царкоўнае будаўніцтва, з’яўляецца Мікалай Дземях.

— Пляц пад будову царквы, — кажа спадар Дземях, — атрымалі мы ад улад нашага горада бясплатна. Паставілі мы на ім будан, у якім трымалі будаўнічыя матэрыялы. І першыя службы там адбываліся. Служыў а. Мікалай Дайнека з Саколкі, які шторазова даязджаў да нас. З часам прыход наняў у Дуброве кватэру і бацюшка перасяліўся сюды.

Спярша ўсе справы афармляліся ў Ячне, бо з гэтага прыхода быў выдзелены наш прыход. Важную дапамогу неслі нам таксама беластоцкія духоўныя, асабліва а. Аляксандр Хіліманюк многа дапамагаў нашаму маладому і неспрактыкаванаму ў будаўнічых пытаннях бацюшку. Архітэктар быў з Варшавы, а выканаўцам будаўнічых прац быў каталік з Беластока.

Спачатку трэба было нівеліраваць месца, бо Дуброва стаіць на ўзгорках. Часць цэглы бралі з мясцовай цагельні ў Каменнай, але большасць будматэрыялу было са знесеных даваенных беластоцкіх дамоў. І людзі шчыра паставіліся да стварання свайго прыхода. Быў энтузіязм і ахвярная дапамога з іх боку. Гэты запал ствараў добры клімат; людзі не шкадавалі ні працы, ні грошай, дзяжурылі па начах, пільнуючы будматэрыялы. Былі гэта галоўным чынам старэйшыя людзі, якіх ужо між намі няма. І так год за годам мы працавалі, царква расла. 23 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF